2011-09-06 13:53:24

Фанар: Сабор старажытных Праваслаўных Цэркваў


RealAudioMP3 1-2 верасня ў сядзібе Праваслаўнага Патрыярха Канстантынопаля Барталамея І ў Фанар, прайшоў Сабор старажытных праваслаўных Патрыярхатаў. У форуме прынялі удзел, акрамя Барталамея І, Патрыярх Аляксандрыі Тэадор, Іерусалімскі Патрыярх Тэафіл, арцыбіскуп Кіпра Хрызастом і біскуп Апамея, Ісак, прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага Ігнацыя ІV, які не змог удзельнічаць у сустрэчы з прычыны драматычных падзеі, якія адбываюцца ў Сірыі. Галоўнай тэмай Сабора была сітуацыя хрысціян на Блізкім Усходзе.

У спецыяльным пасланні, якое іерархі скіравалі на заканчэнне сустрэчы адзначаецца, што на Блізкім Усходзе хрысціянства існуе з вельмі старажытных часоў. Таму “ніякая зямная ўлада не мае права ігнараваць гэты факт”. “Этнічныя ці рэлігійныя чысткі не здолеюць прымусіць хрысціян пакінуць гэты рэгіён”, - адзначаюць праваслаўныя Патрыярхі.

“Хаця паслядоўнікі Хрыста з’яўляюцца карэннымі жыхарамі гэтых зямель, сёння да іх часта ставяцца як да грамадзян другога гатунку. Яны пакутуюць ад дыскрымінацый і жорсткага пераследу. Іх святыні часта знішчаюцца”,- гаворыцца у пасланні. Удзельнікі форума ў Фанар нагадваюць, што Праваслаўныя Цэрквы заўсёды імкнуліся да мірнага суіснавання з іншымі рэлігіямі, нават калі іх прадстаўнікі сілай заваёўвалі краіны ў якіх на працягу стагоддзяў жылі хрысціяне. “Мірных адносінаў і павагі мы патрабуем таксама ад гэтых рэлігій”,- адзначаюць іерархі.

Звяртаючыся да палітыкаў краін Блізкага Усходу, Сабор старажытных Праваслаўных Цэркваў заклікаў да абароны хрысціян рэгіёна і ўстанаўлення мірнага суіснавання. Адначасова Патрыярхі выказалі падтрымку дэмакратычным імкненням жыхароў Блізкага Усходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.