2011-09-06 14:14:51

Дрэздэн: мастацкая выстава да візіта Папы ў Германію


RealAudioMP3 З 5 верасня у Германіі, у дрэздэнскай “Галерэі Старых Майстроў” аматары мастацтва змогуць пабачыць разам дзве самыя вядомыя выявы Найсвяцейшай Панны Марыі аўтарства Рафаэля: “Мадонна з Фаліньё” з калекцыі Ватыканскіх Музеяў і “Сікстынская Мадонна” з дрэздэнскага “Цвінгера”. Абодва творы Рафаэль намаляваў прыкладна у 1512 г. Сёння яны прадстаўлены разам на выставе пад назвай “Нябесныя цуды”, якая прымеркавана да візіта Бэнэдыкта ХVI ў Германію, што пройдзе 22-25 верасня.

На прэс-канферэнцыі прадстаўнікі абодвух музеяў, а таксама ўладаў Саксоніі, заявілі, што сенсацыяй з’яўляецца магчымасць прадэманстараваць “Мадонну з Фаліньё” на выставе ў Германіі. Абраз ніколі не пакідаў Ватыкан і ніколі не выстаўляўся ў іншых месцах.

Віцэдырэктар Ватыканскіх музеяў, Арнольд Нессельрат, расказаў, што выстава “Нябесныя цуды” будзе адзінай культурнай падзеяй прымеркаванай да візіта Папы ў Германію. Ён падкрэсліў, што зацікаўленасць Святога Айца культурай з’яўляецца вельмі відавочнай. “Тэма мастацтва і веры усё часцей гучыць у прамовах Пантыфіка”, - адзначыў Арнольд Нессельрат.

На выставе “Нябесныя цуды” у Дрэздэне прадстаўлены 20 іншых экспанатаў: карцін, малюнкаў, гравюр, кніг і дакументаў. У наведвальнікаў таксама ёсць магчымасць пазнаёміцца з эскізы і выдатнымі творамі іншых майстроў эпохі Адраджэння: Альберта Дзюрэра, Лукаса Кранаха Старэйшага, Матіяса Грыневальда і інш.








All the contents on this site are copyrighted ©.