6 верасня ў Ватыканскай
базыліцы адбылася св. Імша ў інтэнцыі памерлага кардынала Анджэя Дэскура. Літургію
ўзначаліў дэкан Калегіі Кардыналаў Анджэла Садана. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў,
што на працягу доўгіх гадоў памерлы кардынал мужна пераносіў моцныя фізічныя пакуты,
і імкнуўся рэалізаваць ідэал, крэслены яго сябрам, папам Яна Паўла ІІ у Апостальскім
пасланні: “Salvifici doloris” (“Збаўленчыя пакуты”). “Ён ахвяроўваў сваё жыццё для
дабра Касцёла і асабліва ў інтэнцыі Наступніка св. Пятра”, - адзначыў кардынал Садана.
Іерарх
падкрэсліў, што сённяшняя св. Імша ў Ватыканскай базыліцы з’яўляецца выразам удзячнасці
Богу за дар жыцця і служэння кардынала Дэскура. Памерлы іерарх будзе пахаваны 12 верасня
ў Кракаве.