2011-09-06 15:31:36

Арцыбіскуп Гуджэроцці сустрэўся з прэзідэнтам Арменіі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, новапрызначаны Апостальскі нунцый у Беларусі, здзейсніў развітальны візіт да прэзідэнта Арменіі Сэржа Саркісяна. Прэзідэнт падзякаваў дыпламатычнаму прадстаўніку Апостальскай Сталіцы за доўгія гады працы і намаганні ў справе ўмацавання адносінаў паміж Святым Пасадам і Арменіяй. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падзякаваў арцыбіскупу за яго цікаваць да армянскай гісторыі і культуры і пажадаў поспехаў у выкананні новай місіі.

15 ліпеня 2011 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Гуджэроцці Апостальскім нунцыем у Беларусі. Да гэтага часу, з 2001 г., іерарх з’яўляўся дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.








All the contents on this site are copyrighted ©.