2011-09-05 11:47:09

Кардынал Баньяска: хрысціянскія каштоўнасці грунтуюцца на этычнай інтуіцыі чалавецтва


RealAudioMP3 У мястэчку Фраскацці, у ваколіцах Рыма праходзіць летняя школа на тэму “Касцёл і палітыка”, арганізатарам якой з’яўляецца фонд “Вялікая Хартыя”. У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел кардынал Анджэла Баньяска, старшыня італьянскага епіскапата. У сваёй прамове да ўдзельнікаў форума іерарх адзначыў, што многія сёння хочуць, каб Касцёл маўчаў у адносінах да грамадскіх і палітычных праблем. Існуе жаданне, каб крытычныя заявы Касцёла заставаліся ў закрыстыях. Аднак, у той жа час сакральным лічыцца права на свабоду слова. У католікаў такім чынам хочуць забраць магчымасць карыстацца гэтым правам”, - сказаў кардынал Баньяска.

Іерарх адзначыў, што абавязкам Касцёла з’яўляецца гаварыць тое, што ён павінен, для таго, каб гэты свет станавіўся больш чалавечым, а грамадства, у якім пануе моц і хітрасць з’яўляецца нечалавечым. “Магчыма многім б хацелася, каб абвяшчэнне Хрыста была толькі духоўным і нябесным і не турбавала зямлю, аднак так быць не можа, таму што хрысціянства адкрыта на ўсё тое, што справядлівае ў культурах і цывілізацыях”, - падкрэсліў старшыня італьянскага епіскапата.

На думку кардынала Баньяска неправільна лічыць, што пазіцыя вернікаў у грамадскай сферы звязана толькі з іх этыка-рэлігійнымі прынцыпамі, і такім чынам думаць, што пазіцыя вернікаў з’яўляецца “канфесійнай”, г.зн., індывідуальнай і згоднай з асабістымі поглядамі. “Некаторыя каштоўнасці, напрыклад у пытаннях жыцця і сям’і, зачацця чалавека, свабоды і дзяржавы, нават калі асветлены верай, аднак маюць пад сабой вельмі разумны фундамент”. Таму яны назваюцца каштоўнасцямі “якія не абмяркоўваюцца”, - сказаў кардынал.

“Гавораць, што палітыка, гэта мастацтва кампрамісаў: сапраўды, гэта так у адносінах да шматлікіх рэчаў, і спадзяемся, што кампрамісы заўсёды будуць прыводзіць да дабра, але існуюць такія прынцыпы, якія кампрамісы разбураюць”, - адзначыў іерарх. На яго думку, этыка звязаная з хрысціянскай верай “не з’яўляецца нечым выключна хрысціянскім, частковым, але перш за ўсё сінтэзам вялікай этычнай інтуіцыі чалавецтва”.







All the contents on this site are copyrighted ©.