2011-09-05 13:19:24

Аўстрыйкі бэнэдыктынец: сучасныя палітыкі прапануюць “фэйсбукавую дэмакратыю”


RealAudioMP3 Абат-прымас ордэна бэнэдыктынцаў, а. Ноткер Вольф папярэдзіў аб надыходзе крызіса дэмакратычнай свядомасці. У артыкуле надрукаваным на старонках аўстрыйскага каталіцкага часопіса “Treffpunkt” іерарх кажа, што існуе “небяспека для грамадстваў, бо людзі яшчэ не разумеюць цяжкасці праблемы”.

Абат звяртае ўвагу на тое, што ў сённяшніх еўрапейскіх краінах палітыкі імкнуцца ўцягнуць людзей у вырашэнне многіх праблем, аднак, часта гэтыя праблемы, з’яўляюцца праблемамі нечых прыватных інтэрэсаў і не тычацца супольнага дабра нацыі. “Нам прапануюць, свайго роду “фэйсбуковую дэмакратыю”, - піша а. Фольф.

Іерарх адзначыў, што быць хрысціянінам можна ў супольнасці людзей, і “мы, як частка грамадства нясем адказнасць за будучыню Еўропы”. “Сёння людзі шукаюць арыентыраў, жадаць слухаць Касцёл і быць выслуханымі. У пастырскай дзейнасці варта падкрэсліваць, што Касцёл “не ставіць абмежаванняў, але адчыняе дзверы праўдзе”.

На пытанне, чаму могуць навучыць законнікі сучаснага чалавека, абат адзначыў, што яны знаходзяцца ў стане раўнавагі і радасці ў штодзённым жыцці і нават перад абліччам смерці. “Чуванне ў Богу дае арыенціры і магчымасць валодання сабой, а гэта можа стаць прыкладам для ўсіх вернікаў”, - сказаў а. Фольф.








All the contents on this site are copyrighted ©.