2011-09-04 10:33:19

Рым: памёр кардынал Анджэй Дэскур


RealAudioMP3 Вечарам 3 верасня ва ўзросце 87 гадоў у Рыме памёр польскі кардынал Анджэй Марыя Дэскур, былы старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, а таксама рэктар Папскай Акадэміі Марыі Беззагана Зачатай.

Анджэй Дэскур нарадзіўся 29 лютага 1924 г. у Санцыгневе Кельцкай дыяцэзіі ў Польшчы. Падчас ІІ Сусветнай вайны таемна вучыўся у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, дзе ў 1945 г., атрымаў тытул магістра рымскага і касцёльнага права. Затым паступіў у Кракаўскую духоўную семінарыю. У 1948 г. кардынал Адам Сапега, адправіў маладога клерыка на вучобу ў швейцарскі Фрыбург.

Святарскае пасвячэнне будучы іерарх атрымаў у ва Францыі у 1950 г., з рук арцыбіскупа Ліона карлынала П’ера Марыі Гэльера. Працаваў у французскіх і швейцарскіх парафіях, а з 1952 г., у Рыме.

Папа Пій ХІІ прызначыў, яго віцесакратаром новастворанай Папскай камісіі па кінематографу, радыё і тэлебачанню, якая ў будучыні была рэарганізавана ў Папскую раду па сродках масавай камунікацыі. Будучы кардынал удзельнічаў у падрыхтоўцы ІІ Ватыканскага Сабора. Быў экспертам у некалькіх камісіяй: па справах біскупаў, духавенства, свецкіх, а таксама сродкаў масавай камунікацыі. Зрабіў значыны ўклад у падрыхтоўку важных касцёльных дакументаў: канстытуцыі аб Касцёле “Gaudium et spes” (“Радасць і надзея”) і дэкларацыі аб СМІ “Inter mirifica” (“З ліку незвычайных”).

У 1974 г., папа Павел VI удзяліў яму біскупскую сакру. У 1978 г., у выніку цяжкай хваробы, левая частка цела іерарха была паралізавана і з таго часу ён не мог самастойна хадзіць. У 1980 г. Папа Ян Павел ІІ надаў яму тытул арцыбіскупа, а ў 1985 г., іерарх увайшоў у Калегію Кардыналаў.

Негледзячы на праблемы са здароўем кардынал Дэскур працягваў актыўную дзенасць на карысць Касцёла. Суправаджаў Яна Паўла ІІ падчас яго падарожжаў, кіраваў Папскай радай па сродках масавай камунікацыі і Папскай Акадэміяй Марыі Беззагана Зачатай.

На сённяшні дзень у Калегію Кардыналаў уваходзяць 193 члены, з якіх 114 не дасягнулі яшчэ 80-гадовага ўзроста.








All the contents on this site are copyrighted ©.