2011-09-03 16:23:26

Італія: выстава манет аб якіх узгадваюць Евангеллі


RealAudioMP3 3 верасня 2011 г. у мястэчку Буя, на поўначы Італіі адбылося адкрыццё выставы пад назвай: “Манеты Бога”, арганізатарам якой з’яўляецца Апостальская Бібліятэка Ватыкана.

У экспазіцыі прадстаўлены манеты, аб якіх узгадваецца ў Евангеллях. Сярод іх можна пабачыць лепты з евангельскага фрагмента аб беднай ўдаве. У часы Хрыста лепты былі самымі маленькімі манетамі. Яны таксама ўзгадваюцца ў Евангеллі ад Лукі – у фрагменце, калі Езус заклікае разлічыцца з працаўніком, перад тым як ён прывядзе цябе да суддзі. Езус кажа “Не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй лепты”.

Таксама на выставе прадстаўлены іншыя манеты: таленты, старажытныя дынары, драхмы, дідрахмы і інш. Інфармацыйныя стэнды, якія суправаджюць экспанаты, змяшчаюць падрабязную інфармацыю і цытаты з Евангелля аб іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.