2011-09-03 13:27:47

Мексіка: Касцёл асуджае забойствы журналістак


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Мехіка, кардынал Норберто Рывера Карэра асудзіў забойства двух вядомых мексіканскіх журналістак: Рочы Ганзалез Трапага і Марчэлы Ярчэ Вівероса.

Кардынал звярнуўся да ўладаў краіны, з заклікам больш сур’ёзна ставіцца да “аховы бяспекі грамадзян, іх маёмасці і ўсяго грамадства”. Іерарх спадзяецца, што забойцы журналістак будуць знойдзены і атрымаюць строгае пакаранне за здзейсненае злачынства. “Наша краіна мае права жыць у міры і абавязкам уладаў з’яўляецца тое, каб гэтае права стала рэальнасцю”, - адзначыў арцыбіскуп Мехіка. Іерарх падкрэсліў, што гарантыя права на мір з’яўляецца неабходнаю ўмовай для сапраўднага прагрэса і развіцця народаў”. Кардынал выказаў спачуванні родным і сябрам забітых журналістак і заклікаў вернікаў маліцца за ахвяраў.

Мексіка лічыцца самай небяспечнай краінай ў Лацінскай Амерыцы. Журналісты таксама вельмі часта становяцца ахвярамі нападаў злачынцаў. З 2000 па 2010 г. у Лацінскай Амерыцы было забіта каля 80 працаўнікоў СМІ. Толькі ў 2011 г. ахвярамі забойцаў сталі 8 журналістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.