2011-09-03 14:25:01

Кардынал Бэрголіо: абараняць дзяцей і старых у Аргентыне


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса, кардынал Марыо Бэрголіо заклікаў вернікаў звяртаць большую ўвагу на праблемы дзяцей і асоб сталага ўзросту. Іерарх адзначыў, што калі народ ці сям’я пачынае не клапаціцца аб жыцці, якое толькі нараджаецца ці якое падыходзіць да свайго канца, тады народ становіцца смутным.

Кардынал заявіў аб неабходнасці дагляду за старымі людзьмі і дзяцьмі, бо яны “з прычыны пошуку карыснасці, спажывецтва і дамінуючага геданізма, рызыкуюць пераўтварыцца ў матэрыял для эксперыментаў, быць выкінутымі з сацыяльнага і чалавечага кантэкста”.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Аргентыны таксама падкрэсліў, што нельга забываць аб праблемах аргентынскага грамадства. Іерарх звярнуў увагу на шматлікія выкраданні і гандль дзяцьмі, іх далейшае выкарыстанне ў наркабізнэсе, прастытуцыі і цяжкай працы”. У Буэнас- Айрэсе, дзенічаюць “сапраўдныя мафіі, якія трымаюць пад сваім кантролем цэлыя сеткі нелегальнай дзейнасці. Гаспадары ў элегантных касцюмах сядзяць у модных рэстаранах, у той час як іх рукі акроплены крывёй нашых братоў. Наш горад – гэта фабрыка рабоў!”, - сказаў кардынал Бэрголіо.








All the contents on this site are copyrighted ©.