2011-09-03 12:00:43

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага губернатара горада-дзяржавы Ватыкан


RealAudioMP3 3 верасня Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку, кардынала Джаванні Лаёлы, з пасады старшыні Папскай камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан і губернатара гэтай дзяржавы. Святы Айцец звярнуўся з просьбай да іерарха застацца на гэтай пасадзе, захоўваючы ўсе свае кампетэнцыі, да 1 кастрычніка 2011 г.

У той жа час, Бэнэдыкт XVI прызначыў старшынёй Папскай камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан і губернатарам гэтай дзяржавы Джузеппе Бэртэлло, тытулярнага арцыбіскупа Урбісальі і Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Сан-Марына, які пачне выконваць свае новыя абавязкі з 1 кастрычніка.

Акрамя таго, Святы Айцец прызначыў кс. пралата Джузеппе Скіячча на пасаду Генеральнага сакратара Губернатарыята горада-дзяржавы Ватыкан, надаўшы яму тытул тытулярнага біскупа Вітторыяна. Да гэтага часу кс. пралат Джузеппе Скіячча, займаў пасаду суддзі-пралата Трыбунала Рымскай Роты.








All the contents on this site are copyrighted ©.