2011-09-03 16:35:39

Аборт можа быць прычынай самагубства


RealAudioMP3 “У жанчын, якія здзейснілі аборт на 155 % могуць павялічыцца імкненні да самагубства”, - піша вядомае англійскае выданне “British Journal of Psychiatry” (“Брытанскі псіхіятрычны часопіс”), якое публікуе на сваіх старонках вынікі даследванняў праведзеных Дзяржаўным універсітэтам амерыканскага штата Агаё на тэму: “Аборт і псіхічнае здароўе”. Аб’ектам шматгадовых назіранняў даследчыкаў сталі каля 900 тыс. жанчын, з якіх 160 тыс. хоць раз у жыцці здзейснялі аборт.

Вынікі назіранняў падцвердзілі, што 81% жанчын, якія перажылі аборт, мелі псіхічныя праблемы. У многіх з іх могуць ўзнікаць імкненні да самагубства, да рознага роду фобій, а таксама схільнасць да дэпрэсіі, злоўжывання алкаголем і цяга да наркотыкаў. “Мы ўбачылі, што існуюць рызыкі звязаныя з абортам, якія павінны быць вядомыя грамадству і жанчынам, перш чым яны здзейняць гэту працедуру”,- кажуць спецыялісты універсітэта Агаё.








All the contents on this site are copyrighted ©.