2011-09-02 11:30:01

Чылі: маніфестацыя “Радасць быцця католікамі”


RealAudioMP3 На адной з самых важных плошчаў Санцьяга, сталіцы Чылі, 15 верасня адбудзецца незвычайная маніфестацыя: тысячы свецкіх католікаў, якія працуюць у самых розных сферах, сустрэнуцца на адной з цэнтральных плошчаў горада, каб “у духу свята, радасці і надзеі” даць сведчанне сваёй веры.

Маніфестацыя, ідэя правядзення якой была падтрымана арцыбіскупам Санцьяга Рыкарда Эццаці, пройдзе пад назвай “Радасць быцця католікамі”. Пасля сустрэчы на плошчы шматлікія вернікі пройдуць у накірунку цэнтра горада.

Арганізатары мерапрыемства расказалі, што падчас маніфестацыі будуць зроблены фотаздымкі, якія ўвойдуць у спецыяльны альбом, што будзе, на знак “пашаны і адданасці”, падараваны Бэнэдыкту XVI. “Вернікі, якія ў гэты дзень апрануцца ў белыя кашулі, жадаюць публічна сведчыць аб сваёй прыналежнасці да Касцёла і вернасці сваім святарам, біскупам і Святому Айцу, які вучыць, што Хрыстус дае кожнаму свайму вучню радасць і надзею”, - гавораць арганізатары мерапрыемства. “Менавіта часы ў якія мы жывем натхняюць нас, як членаў Касцёла, выйсці на выліцу, каб прапаведваць веру ў Хрыста і сведчыць аб нашай дзейнасці, абавязках салідарнасці адносна слабых і канкрэтных ініцыятывах на карысць грамадства”, - напісана ў закліку да удзелу ў мерапрыемстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.