2011-09-02 12:32:08

Кардынал Бэртонэ: праца можа быць шляхам да святасці


RealAudioMP3 2 верасня ў Кастэль Гандольфа прайшла сустрэча Хрысціянскіх асацыяцый працаўнікоў Італіі, у працы якой прыняў удзел кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх перадаў удзельнікам форума прывітанне Святога Айца і адзначыў, што Папа вельмі высока цэніць дзейнасць хрысціянскіх аб’яднанняў працаўнікоў.

З свайго боку кардынал Бэртонэ, падкрэсліў, што сацыяльнае навучанне Касцёла прапанавала свету “інтэгральна-гуманістычнае” разуменне працы. “Біскупы ва ўсім свеце, у адзінстве з Папам, перадаюць “Евангелле працы” людзям, не толькі словамі, але таксама праз пастрыскі клопат, які здзяйсняюць шматлікія святары, законнікі і свецкія, што перакладаюць Навучанне ў чыны”, - сказаў іерарх.

Кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў, што Папа Бэнэдыкт XVI у сваёй энцыкліцы “Caritas in veritate” заклікае, каб бескарыснасць і “логіка дара”, увайшлі ў сучасную эканоміку, як выраз братэрства ўсіх людзей.

“Глядзець на працу з гэтай перспектывы азначае бачыць ў ёй не толькі занятасць ці кар’еру, але перш за ўсё “пакліканне”, нешта, блізка звязанае з самым асабістым і важным у сэнсе жыцця чалавека”, - сказаў кардынал Бэртонэ. “Нават больш за тое. Праца, можа стаць шляхам да святасці, калі выконваецца як воля Бога”, - падкрэсліў іерарх.

Кардынал звярнуў увагу на неабходнасць “цывілізаванасці ў эканоміке”, перад абліччам сучасных спекулятыўных тэндэнцый. “Эканоміка не можа памяншаць сацыяльную каштоўнасць прадпрыемстваў і адказнасць за сем’і працаўнікоў, за грамадства і навакольнае асяродзе. Гэты выклік патрабуе моцнай маральнай сумленнасці, якая грунтуецца на пастаянных і надзейных адносінах з Богам”, - падкрэсліў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.