2011-09-02 11:04:00

Бэнэдыкт XVI: католікі і праваслаўныя маюць аднолькавыя выклікі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналу Курту Коху з нагоды ХІІ Міжхрысціянскага сімпозіума, які праходзіць з 30 жніўня па 2 верасня у грэцкіх Салоніках. Тэма сёлетняга форума “Сведчанне Касцёла ў сучасным свеце”, а арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца, Папскі універсітэт “Антоніанум” і факультэт праваслаўнай тэалогіі універсітэта “Арытотэлес” у Салоніках.

Папа падкрэсліў, што праз сваё пасланне ён хоча адзначыць каштоўнасць міжхрысціянскага форума і звярнуць увагу на актуальнасць тэмы, якая абмяркоўваецца яго ўдзельнікамі. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што сёння многія хрысціянскія рэлігіі перажываюць наступствы секулярызацыі, якая паўплывала на збядненне чалавека ў яго самых глыбокіх вымярэннях. “З аднаго боку відавочна адчужанасць сучаснага чалавека ад трасцэндэнтнасці, а з іншага глыбокая настальгія па Богу, якая праяўляецца праз тое, што многія мужчыны і жанчыны актыўна шукаюць Яго”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што актуальныя культурныя, сацыяльныя і эканамічныя сцэнарыі ставяць перад католікамі і праваслаўнымі аднолькавыя выклікі, таму разважанні, якія будуць адбывацца падчас сімпозіўма маюць важнае экуменічнае значэнне. “Узаемнае глыбокае знаёмства з нашымі традыцыямі і шчырае сяброўства ўжо самі па сабе з’яўляюцца ўкладам у адзінства хрысціян”, - падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Папа нагадаў удзельнікам экуменічнага мерапрыемства, словы Паўла VI, аб тым, што ў справе евангелізацыі важна стаць перад вернікам не падзеленымі праз спрэчкі, але даць ім прыклад сталасці веры, здольнасці быць разам, негледзячы на канкрэтныя праблемы, дзякуючы супольнаму, шчыраму і бескарыснаму пошуку праўды”. “Эфектыўная евангелізацыя вельмі звязана з адзінствам Касцёла”, - нагадаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.