2011-09-01 13:48:08

Сусветная Рада Цэркваў заклікае да малітвы за прыроду


RealAudioMP3 Экуменічная Рада Цэркваў запрашае хрысціян да малітвы і разважанняў над дарам прыроды. Рада прапануе кожнаму хрысціяніну з 1 верасня па 4 кастрычніка 2011 г., праявіць асаблівы клопат аб акружаючым асяроддзі. Ініцыятыва прымеркавана да абвешчанага ААН Міжнароднага года лясоў. З гэтай нагоды Рада Цэркваў прапануе хрысціянам ахвяраваць “свой час для стварэння”, прысвячаючы свае малітвы і разважанні тэмам, звязаным з дарам прыроды.

Экуменічная Рада Цэркваў заклікае вернікаў, праявіць практычны клопат аб экалогіі і спрыяць вырашэнню праблем, звязаных з забруджанасцю атмасферы і прычынамі, якія выклікаюць кліматычныя змены. Ініцыятыва нарадзілася ў 1989 г, калі тагачасны Праваслаўны Патрыярх Канстантынопаля Дзімітріос І, абвясціў 1 верасня Днём малітвы за зямлю і экасістэму. Гэты дзень быў абраны таму што 1 верасня пачынаецца праваслаўны літургічны год, адпаведны момант, каб звярнуць увагу вернікаў на першыя радкі з Бібліі, якія тычацца стварэння. Акрамя таго, час асаблівай малітвы за акружаючае асяродзе працягнецца да 4 кастрычніка, дня літургічнага ўспаміна св. Францішка з Асізі, апекуна эколагаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.