2011-09-01 15:27:33

Будапешт: дыскусія аб місіі Цэркваў ў Еўропе


RealAudioMP3 “Выклікі і магчымасці для місіі Цэркваў ў сённяшняй Еўропе”, - так гучыць тэма кансультацый арганізаваных камісіяй па экуменічнаму дыялогу Канферэнцыі еўрапейскіх Цэркваў, якія прайшлі ў Будапешце 28-31 жніўня. Сваё прывітанне да ўдзельнікаў форума скіраваў кардынал Пэтэр Эрдо, арцыбіскуп Будапешта і старшыня рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Іерарх нагадаў аб закліку Святога Айца Бэнэдыкт XVI адносна тэрміновай патрэбы ў новай евангелізацыі старога кантынента і сталым выкананні евангелізацыйнай місіі свецкімі “у свеце, які мае патрэбу ў Богу”.

“У місіянерскай дзейнасці захоўваецца патэнцыял глыбокага адзінства хрысціянскіх традыцый, які варта адкрыць”, - сказаў кардынал Эрдо.

Кансультацыі закончыліся прыняццем серыі рашэнняў і сур’ёзных рэкамендацый еўрапейскім Цэрквам адносна “місіі ў Еўропе”. У асаблівасці, прагучаў заклік да больш глыбокага аналізу сітуацыі і актыўнай парцы згодна з навучаннем адносна місіянерскай дзейнасці. Адным з дакументаў, які можа стаць арыенцірам ў гэтай справе ўдзельнікі назвалі Экуменічную хартыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.