2011-09-01 15:12:17

Бразілія: Сабор Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы


RealAudioMP3 З 31 жніўня па 4 верасня ў бразільскім горадзе Прудэнтополіс праходзіць V сесія Сабору Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы. Галоўнай тэмай прац Сабору з’яўляецца “пакліканне да манаскага жыцця”. Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук адзначыў, што сесія праходзіць за межамі Украіны з-за таго, што “дзейнасць грэка-каталіцкая Царквы ў Лацінскай Амерыцы была арганізавана менавіта ўкраінскімі законнікамі”. “Гэта было сілай нашай Царквы, якая на працягу апошняга стагоддзя служыла ўкраінцам у аддалёных рэгіёнах. Сёння мы хочам яшчэ раз задумацца над зместам і формамі манаскага жыцця”, - адзначыў іерарх.

Сабор Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы з’яўляецца важным форумам, які праходзіць кожныя пяць гадоў з удзелам біскупаў, святароў, законнікаў, законніц і свецкіх вернікаў з усіх епархій. 5 верасня ўкраінскія біскупы прыбудуць у Курыцібу, дзе пачнецца Сінод Біскупаў Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.