2011-08-31 13:44:25

Турцыя: вяртанне маёмасці рэлігійным меншасцяў


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр Турцыі Таіп Эрдаган падпісаў указ, паводле якога дзяржава павінна вярнуць маёмасць канфіскаваную ў рэлігійных меншасцяў у 1936 г.
Паводле ўказа царкоўная маёмасць будзе вернута грэка-праваслаўным, армянскім, яўрэйскім супольнасцям, а таксама католікам хальдэйскага абраду. Па-за дзейнасцю закона застаюцца католікі лацінскага абраду. Гэта тлумачыцца тым, што ў Лазанскім дагаворы 1923 г., рыма-католікі не ўзгадваюцца сярод рэлігійных меншасцяў Турцыі. Такая сітуацыя застаецца да сённяшняга дня. Акрамя таго, сёння Каталіцкі Касцёл не мае юрыдычнага прызнання ў гэтай краіне, негледзячы на тое, што ўжо на працягу доўгіх гадоў падтрымліваюцца дыпламатычныя адносіны паміж Апосталькай Сталіцай і Турэцкай Рэспублікай.

Перагляд закона аб вяртанні царкоўнай маёмасці рэлігійным меншасцям адбудзецца ў верасні 2011 г. “Я з радасцю прыняў гэтую навіну”,- сказаў арцыбіскуп Руджэро Франчэскіні, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Турцыі. Задавальненне выказалі таксама прадстаўнікі іншых рэлігійных меншасцяў. Для іх гэта “гістарычны” крок на шляху да павагі правоў чалавека ў Турцыі. “Скончыліся часы, калі нашы грамадзяне падвяргаліся пераследам з прычыны сваёй рэлігійнай ці этнічнай прыналежнасці”,- сказаў прэм’ер-міністр Турцыі Эрдаган.








All the contents on this site are copyrighted ©.