Кардынал Баньяска: неабходна культурнае і сацыяльнае навяртанне
“Культура лёгкага
і эгаістычнага жыцця, павінна на ўсіх ўзроўнях саступіць месца культуры сур’ёзнасці”,
- цытуе словы кардынала Анджэла Баньяска, старшыні італьянскага епіскапата “L’Osservatore
Romano”. Іерарх адзначае, што сёння існуе тэрміновая патрэба вялікага культурнага
і сацыяльнага навяртання. На думку кардынала гэта тычыцца тых, хто мае асаблівую адказнасць
за грамадскае жыццё, а таксама эканамічныя і палітычныя інтэрэсы. “Яны павінны ведаць,
што дзякуючы іх дзейнасці, культурныя мадэлі становяцца дамінуючымі. - сказаў іерарх
- Таму пытанне маральнасці ў палітыцы, як і ў іншых сферах публічнага і прыватнага
жыцця, з’яўляецца тэрміновым і тычыцца не толькі асоб, але структур і арганізацый”.
Кардынал Баньяска адзначыў, што гэта пытанне з’яўляецца не столькі палітычнага
узроўня, колькі культурнага і адукацыйнага. “У такім кантэксце ўсё грамадства павінна
стаць выхавацелем. Моладзь не хоча быць ашуканай: яна ведае, што жыццё не належыць
тым, хто яго растрачвае; хто больш хітры ці моцны; яны ведаюць, што поспех і самасцвярджэнне,
коштам уласнай годнасціне прыводзяць далёка. Калі маладыя людзі шукаюць сапраўднай
апоры, якой змогуць давяраць, мы павінны разумець наколькі важна ўмацаваць сацыяльную
сферу, каб яна была сапраўднай і годнай надзеі: г.зн, асяродкам жыцця і каштоўнасцяў”,
- сказаў старшыня італьянскага епіскапата.