2011-08-30 12:38:02

Апостальская Сталіца: пасланне на заканчэнне месяца Рамадан


RealAudioMP3 З нагоды заканчэння месяца Рамадан, Папская рада па міжрэлігійным дыялогу, скіравала адмысловае пасланне ў якім адзначаецца, што на працягу гэтага года, асноўнай тэмай дыялога паміж хрысціянамі і мусульманамі быў духоўны бок чалавечай асобы. “Як для хрысціян, так і для мусульман, гэта пытанне найбольшай важнасці, паколькі ў сучаснай рэальнасці першасным з’яўляецца матэрыялізм і секулярызм”, - адзначаецца ў пасланні.

Акрамя таго, падкрэсліваецца, што і “хрысціяне і мусульмане ведаюць, што інтэлект і свабода з’яўляюцца нічым іншым, як дарамі, якія даюць сілу вернікам і адначасова з’яўляюцца асновай чалавечай прыроды”. “Менавіта таму перадача даддзеных каштоўнасцяў новым пакаленням успрымаецца намі як выклік. Мы, і ніхто іншы, павінны тлумачыць, што такое дабро і зло; наша свядомасць – храм, які неабходна абараняць. Духоўнае развіццё робіць наша жыццё ўсвядомленым і вучыць нас паважаць людзей, якія вакол нас”, - гаворыцца ў пасланні дэкастэрыі.

Звяртаецца ўвага таксама на тое, што хрысціяне і мусульмане, усё часцей становяцца сведкамі зневажанняў святынь і сустракаюцца з людзьмі, якія называюць сябе веруючымі не паважаючы веру. “У нас няма выбару, мы павінны выкрываць усе формы фанатызма і запалохвання... якім падвяргаюцца вернікі ў грамадстве, у палітыцы і ў СМІ”, - гаворыцца ў пасланні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.