2011-08-29 12:47:01

“Caritas” Швейцарыі супраць ксенафобіі і беднасці ў краіне


RealAudioMP3 23 кастрычніка ў Швейцарыі пройдуць парламенцкія выбары. З гэтай нагоды дабарачынная арганізацыя “Карытас” скіравала спецыяльны зварот да будучых новых уладаў у краіне. Аўтары паслання заявілі да будучых пераможцаў у парламенцкіх выбарах, што яны “павінны неабходна знайсці адпаведныя рашэнні ў галіне сацыяльнай палітыкі і міграцыі, як таксама супрацоўніцтва і развіцця”. “Карытас” падкрэслівае важнасць “скарачэння беднасці ў так багатай краіне як Швейцарыя. Гэта можна зрабіць шляхам прымянення такіх палітычных мераў, якія спрыяюць фармацыі работнікаў, пабольшваюць магчымасці сацыяльнай і прафесійнай інтэграцыі беспрацоўных і ўстаноўліваюць мінімальную сацыяльную дапамогу ўсім патрабуючым”.

Дабрачынная арганізацыя свярджае, што сацыяльная палітыка “павінна мець за аснову добрыя будучыя інвестыцыі, а не абмяжоўванне выдаткаў”. “Пазбегнуць беднасці з’яўляецца эканамічна больш эфектыўным, чым узяць на сябе яе фінансавыя вынікі”,- адзначаюць аўтары паслання. Яны заяўляюць, што новы парламент мусіць паклапаціцца аб праблемах эмігрантаў. “У парламанце трэба спыніць ксенафобныя выказванні а задуцца над правамі тых. хто просіць прытулку ў краіне”,- адзначае швейцарскі “Карытас”.








All the contents on this site are copyrighted ©.