2011-08-29 10:32:58

Харватыя: 600-годдзе цуду ў Людбрэгу


RealAudioMP3 4 верасня прыпадае 600-годдзе эўхарыстычнага цуду, які здарыўся ў харвацкім горадзе Людбрэг. Спецыяльным сваім пасланнікам на гэтыя ўрачыстасці папа Бэнэдыкт ХVI прызначыў кардынала Ёзафа Томко, былога прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. У сваім пасланні да славацкага іерарха Святы Айцец напісаў: “без Эўхарыстыі мы не можам быць сапраўднымі хрысціянамі. Касцёл не можа ўзрастаць дзеля збаўлення людзей”. Папа нагадвае, што ўзрастанне праз Слова Божае і спажыванне эўхарыстычнага Хлеба павінна нас наблізіць да Хрыста ў любові і падрыхтаваць на сустрэчу з Ім у вечнасці.

Эўхарыстычны цуд у Людбрэгу, у паўночна-ўсходняй Харватыі, меў месца ў 1411 г., калі віно з чашы у часе Святой Імшы перамянілася ў чалавечую кроў. Гэтае надзвычайнае здарэнне было старанна даследаванае пасланнікамі Папы. У 1513 г. папа Леў Х прызнаў гэты цуд. Рэліквія Крыві Хрыста захоўваецца па сённяшні дзень у мясцовым Санктуары.








All the contents on this site are copyrighted ©.