2011-08-29 12:43:56

У Фанар пройдзе Сінод старажытных Праваслаўных Цэркваў


RealAudioMP3 1-2 верасня па ініцыятыве Усяленскага Патрыярха Канстантынопаля Барталамея І пройдзе Сінод Памесных старажытных Праваслаўных Цэркваў. Сустрэча, якая была абвешчана ў красавіку 2011 г. мае падвойную мэту. Па-першае абмеркаваць нестабільную палітычную сітуацыю на Блізкім Усходзе і яе вынікі для праваслаўнага насельніцтва. Па-другое вырашыць шэраг пытанняў агульнага характару, якія тычацца адносін паміж праваслаўнымі вернікамі. На форуме будуць абмеркаваны падрыхтоўкі да будучага Агульнаправаслаўнага Сабору.

Патрыярх Барталамей І запрасіў у Істамбул кіраўнікоў старажытных Патрыярхатаў Александрыі, Антыёхіі і Іерусаліма, як таксама арцыбіскупа Кіпра. Хаця Праваслаўная Царква ў Кіпры не з’яўляецца Патрыярхатам, яе прадстаўнік запрошаны ў Фанар, сядзібу Усяленскага Патрыярхата, таму, што гэтая Царква атрымала аўтакефалію дзякуючы Экуменічнаму Сабору.

У лісце скіраваным да чатырох старшыняў старажытных Праваслаўных Цэркваў Патрыярх Барталамей І адзначае, што гэтая супольная асаблівасць, будаваць агульны ствол структуры Праваслаўнай Царквы, павінна весці да таго, каб мы былі больш уважлівымі да падзей, якія адбываюцца ў праваслаўным свеце. Гэта не мае на мэце выключыць іншыя Праваслаўныя Цэрквы з прыняцця агульнаправаслаўных рашэнняў, але наадварот, павінна спрыяць і падтрымліваць адзінтва.

Пра гэты Сабор вельмі адмоўна выразіўся Мітрапаліт Іларыён, паводле якога ніякая група Цэркваў не можа мець выключную ролю ў праваслаў’і. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату заявіў, што “такое меркаванне можа прывесці да падзелаў Праваслаўных Цэркваў на першую і другую катэгорыю”. “Калі мы хочам годна падрыхтаваць і правесці Агульнаправаслаўны Сабор, мы мусім падтрымліваць эклезіяланічныя ідэі, якія а’ядноўваюць ўсе Праваслаўныя Цэрквы, а не ствараць новыя канцэпцыі, якія могуць прывесці толькі да падзелаў і беспарадку”,- сказаў Мітрапаліт Іларыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.