Папа прызначыў новага кіраўніка Ордэну рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага
29 жніўня папа Бэнэдыкт
ХVI прыняў адстаўку 75 гадовага кардынала Джона Патрыка Фолі з паста Вялікага магістра
Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага. Яго заступнікам Святы Айцец прызначыў
Мітрапаліта Бальтімор, ЗША, арцыбіскупа Эдвіна О’Браена. З-за таго, што Вялікім магістрам
можа быць толькі кардынал, арцыбіскуп О’Браен будзе мець тытул пра-вялікага магістра.
Кардынал Джон Фолі на прыцягу 23 гадоў быў старшынёй Папскай рады па справах
сродкаў масавай камунікацыі. Папа Бэнэдыкт ХVI ўзвёў іерарха да годнасці кардынала
ў 2007 г. і прызначыў яго Вялікім магістрам Ордэна рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага.
Ордэн рыцараў Святога Гроба Ерузалемскага быў заснаваны у 1099 г. у Ерузаліме,
каб бараніць гроб Хрыста і даглядаць за пілігрымамі, якія прыбывалі да Святой Зямлі.
Цяпер Ордэн з’яўляецца асацыяцыяй духавенства і свецкіх асоб. Дзейнічае ў 40 краінах
свету.