2011-08-29 12:41:11

Мексіка: наркагандляры супраць каталіцкіх святароў


RealAudioMP3 Штотыднёвік архідыяцэзіі Мехіка “Desde la fe” паведамляе аб цяжкай сітуацыі шматлікіх святароў у краіне,“якія жывуць пад пастаяннай пагрозай з боку наркагандляроў, з-за іх дзейнасці ў арганізацыях, што бароняць правы людзей і паведамляюць аб злоўжываннях і злачынствах гандляроў наркотыкамі”. “Асаблівае абурэнне выклікала забойства аднаго каталіцкага святара і двух семінарыстаў, каля яны выходзілі з Касцёла: яны адважыліся асудзіць перад вернікамі глалт групы наркагадляроў”.

Паводле штотыднёвіка “па крайняй меры гандляры наркотыкамі пагрозілі больш за 15 тыс. святарам. Найбольш святарам пагражаюць у сельскіх мясцовасцях, “у якіх гандляры наркотыкамі дзейнічаюць свабодна, бо ўлады краіны баяцца з імі змагацца”. Газета ўзгадвае са спачуваннем журналіста Салацара, якога наркагандляры забілі з-за таго, што заклікаў вернікаў не баяцца іх, жыць у міры і справядлівасці, чаго так патрабуе Мексіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.