Кардынал Батыста Рэ- пасланнік Папы на італьянскі Эўхарыстычны Кангрэс
3-11 верасня ў італьянскай
Анконе пройдзе нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс. Спецыяльным пасланнікам Папы на яго
будзе кардынал Джаванні Батыста Рэ, былы прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.
У сваім спецыяльным пасланні да кардынала Рэ папа Бэнэдыкт ХVI напісаў, што “вера
Касцёла – гэта па сутнасці эўхарыстычная вера. Яна асаблівым чынам жывіцца пры эўхарыстычным
стале”. Гэта словы узятыя з Апостальскай Адгартацыі “Sacramentum Caritatis” (6). Кангрэс
закончыць сам Святы Айцец. У астатнія дні яго працамі будзе кіраваць кардынал Батыста
Рэ.
Бэнэдыкт ХVI у сваім звароце да ўдзельнікаў кангрэсу звяртае ўвагу на дэвіз
пад якім будзе праходзіць форум: “Пане да каго нам ісці?”, які паказвае асаблівае
значэнне сакраманту любові ў жыцці і дзейнасці веруючых. Папа пажадаў, каб кангрэс
у Анконе паспрыяў адраджэнню эўхарыстычнай веры і духоўнага жыцця Божага народу ў
Італіі.