2011-08-29 10:42:14

Бразілія: пачалася падрыхтоўка да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Пачаліся падрыхтоўкі да Сусветных Дзён Моладзі, якія пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2013 г. Мітрапаліт гэтага горада арцыбіскуп Орані Тэмпесты сказаў, што “мы маем крыху больш за 700 дзён да распачацця гэтага вялікага мерапрыемства, якое пройдзе 23-28 ліпеня”.

Іерарх адзначыў, што ўжо запланаваны пасяджэнні арганізацыйнага камітэта. Ён паведаміў, што ў наступным тыдні пройдзе сустрэча з прадстаўнікамі Папскай рады па справах свецкіх і арганізацыйным камітэтам Сусветных Дзён Моладзі ў Мадрыдзе, якія прыбудуць у Рыа-дэ-Жанэйра з мэтай абмену вопытам.

Арцыбіскуп сказаў, што хутка будзе адкрыта інтэрнэт-старонка Сусветных Дзён Моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ён звярнуў увагу на неабходнасць размяшчэння маладых людзей ў дамах вернікаў і на значэнне працы маладых добраахвотнікаў. “Шмат асоб ужо заявіла сваю гатоўнасць працаваць у часе Сусветных Дні Моладзі. Гэта вельмі добры знак. У Мадрыдзе было каля 30 тыс. добраахвотнікаў, з чаго 16 тыс. было іспанцамі”,- сказаў ён.

Арцыбіскуп Орані Тэмпесты заявіў, што лого і гімн Сусветных Дзён Моладзі будуць выбраныя ў часе агульнанацыянальнага конкурсу і ўжо заахвоціў усіх задумацца над дэвізам сустрэчы: “Ідзіце і навучайце ўсе народы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.