2011-08-28 14:26:53

Вена: тэолагі крытыкуюць празмерную “культуру цела”


RealAudioMP3 У аўстрыйскай сталіцы праходзіць Міжнародны кангрэс Еўрапейскага таварыства каталіцкай тэалогіі. У форуме прымае ўдзел больш за 250 еўрапейскіх даслечыкаў у галіне тэалогіі, сацыялогіі і медыцыны. Сустрэча праходзіць пад дэвізам: “Аб межах цялеснасці. Тэалагічныя і міждысцыплінарныя падыходы да чалавечага жыцця”.

“Прычынай выбару такой тэмы было, ў першую чаргу занепакоенне празмерным культам цела ў грамадстве, але таксама імкненні да большай духоўнасці”,- сказала прафесар Сігрыд Мюлер, тэалог з Вены і старшыня Еўрапейскага таварыства каталіцкай тэалогіі.

Падчас прац кангрэсу былі прызнаны еўрапейскія прэміі за лепшую тэалагічную кнігу. Яе пераможцамі сталі вядолмы чэшскі тэалог кс. Томаш Галік і французскі тэалог Франсуа Вэрнэрт. Кс. Галік атрымаў прымію за кнігу “Цярпенне з Богам” у якой апісвае агнастыцызм і цяжкую сітуацыю хрысціян у пост-камуністычным грамадстве.

Франсуа Вэрнэрт у 2010 г. апублікаваў кнігу “Дэбаты над нядзеляю”. Кніга апісвае значэнне нядзелі ў сучасным грамадстве. Шмат месца прысвячае значэнню нядзелі ў зсекулярызаванай Францыі і супольным набажэнствам у часах, калі адчуваецца недахоп святароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.