2011-08-27 12:59:48

У нядзелю 28 жніўня інгрэ новага арцыбіскупа Берліна


RealAudioMP3 Больш за 50 прадстаўнікоў Касцёла і палітычнага жыцця заявілі аб сваім удзеле ў інгрэсе новага арцыбіскупа Берліна. Сярод гасцей будзе старшыня Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, кардынал Пэтэр Эрдо, Апостальскі Нунцый ў Германіі Жан-Клод Перысэ, амаль усе біскупы краіны. Будуць прысутнымі некаторыя праваслаўныя і лютэранскія біскупы Германіі.

Папа Бэнэдыкт ХVI 2 ліпеня 2011 прызначыў Райнэра Марыю Воэлькі, да гэтага часу дапаможнага біскупа Кёльнскай архідыяцэзіі, арцыбіскупам Мітрапалітам Берлінскім, пасля смерці яго папярэдніка кардынала Георга Стэрцынскага. Ён з’яўляецца 9 кіраўніком гэтай архідыяцэзіі, і другім арцыбіскупам мітрапалітам.

16 жніўня новы мітрапаліт Берліна прыняў прысягу вернасці перад мэрам нямецкай сталіцы. Такой працэдуры патрабуе, так званы, “Канкардад Рэйха”, які ўзяла на сябе Федэратыўная Рэспубліка Германіі.

Воэлькі нарадзіўся ў 1956 годзе. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1985 г. Пасля чаго выконваў шматлікія душпастырскія абавязкі. У 2003 г. атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны дапаможным біскупам Кёльнскай архідыяцэзіі. Біскуп Воэлькі з’яўляецца кансультарам Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.









All the contents on this site are copyrighted ©.