2011-08-27 10:05:33

Памёр кардынал Алёзіюс Мэцью Амброзік


RealAudioMP3 26 жніўня у Таронта памёр кардынал Алёзіюс Мэцью Амброзік, арцыбіскуп Таронскі на пенсіі. Іерарх нарадзіўся ў 1930 г.ў Славеніі. Пасля Другой сусветнай вайны яго сям’я пераехала ў Канаду. 4 чэрвеня 1955 г. Амброзік прыняў святарскае пасвячэнне. Здабываў асвету ў шматлікіх каталіцкіх універсітэтах у Еўропе.

У 1976 годзе кс. Алёзіюс Амброзік атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны біскупам Таронта. Тут выконваў пастырскую працу сярод розных этнічных груп, эмігрантаў і ўцекачоў. 21 лютага 1988 г. папа Ян Павел ІІ далучыў Алёзіюса Амброзіка да калегіі кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.