2011-08-27 12:09:48

Паломніцтва пакістанскіх католікаў у нацыянальны Санктуарый Марыямабад


RealAudioMP3 Больш за мільён вернікаў чакаецца з 9 па 11 верасня 2011 г. у штогадовым паломніцтве да нацыянальнага санктуарыя Марыямабад, у Пакістане, каб адзначыць 8 верасня ўрачыстасць Нараджэння Панны Марыі. На працягу 3 дзён вернікі з усіх куткоў краіны прыбудуць у санктуарый, які знаходзіцца ў архідыяцэзіі Лагорэ, 200 км. ад сталіцы Ісламабада, каб прасіць у Найсвятой Дзевы Марыі дапамогі. Вялікая колькасць пілігрымаў спрычыніла вялікі клопат арганізатарам паломніцтва, якія баяцца магчымых тэрарыстычных нападаў з боку радыкальных ісламскіх груповак. З гэтай нагоды арганізатары падрыхтавалі дадатковыя меры бяспекі.

Паломніцтвы ў Санктуарый Марыямабад пачаліся з 1949 г. Іх пачаў адзін бельгійскі місіянер, з Ордэну Капуцынаў. Трохдзённыя святкаванні ў гонар Божай Маці пачнуцца працэсіяй са статуяй Найсвятой Дзевы па вуліцах Лагорэ і суседніх мясцовасцях.








All the contents on this site are copyrighted ©.