2011-08-27 10:12:01

Аргентына: акцыя салідарнасці з беднымі


RealAudioMP3 У нядзелю 11 верасня ва ўсіх касцёлах Аргентыны будуць збірацца ахвяраванні на дапамогу бедным сем’ям, а таксама тым людзям, якія жывуць за мяжой беднасці. З гэтай нагоды Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне ў якім заклікае, даць “шчыры адказ на гэту ініцыятыву” і нагадвае, што “нават самы маленькі дар з’яўляецца вельмі каштоўным у вачах Бога”.

Дэвізам кампаніі па збору сродкаў для патрабуючых з’яўляюцца словы “Сваёй дапамогай, ты выбіраеш жыццё”. Усе грошы будуць падзелены паміж 25 дыяцэзіямі, у якіх многія людзі жывуць не маючы дамоў, хлеба і доступу да вады.

Папа, у сваім пасланні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, адзначае, што ў дары, які мы робім, павінна знаходзіцца “Боская любоў, якая здольна адмовіцца нават ад неабходнага, каб падтрымаць свайго брата”. “Гэта любоў, не праяўляецца толькі ў нейкіх ізаляваных сітуацыях, але павінна наскрозь прасякнуць жыццё хрысціяніна, каб весці яго да Бога любові, аб якім мы ўсе пакліканы сведчыць”.

Бэнэдыкт XVI заклікае да еднасці з братамі, што з’яўляецца наймацнейшым знакам еднасці з Богам, нашым шчырым, канкрэтным і эфектыўным адказам. Папа даверыў добрыя плёны гэтай ініцыятывы Найсвяцейшай Панне Марыі з Луана, апякункі аргентынскага народа.

Таксама і біскупы гэтай краіны заклікаюць вернікаў да салідарнасці і кажуць аб тым, што кампанія па сбору сродкаў, дапаможа запоўніць недахопы ў сацыяльнай сферы, якія існуюць негледзячы на шматлікія дзяржаўныя праекты. Беднасць застаецца вялікім выклікам для Аргентыны. У мінулым годзе, ў ходзе такой кампаніі арганізаванай Касцёлам, было сабрана каля 11 млн. пэсо (каля 2 млрд. еўра), якія былі выкарыстаны на пабудову дамоў, грамадскіх сталовых і мікрапрадпрыемстваў для бедных людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.