2011-08-26 13:04:33

Рыміні: дыскусія на тэму “Хрысціяне і палітыка”


RealAudioMP3 25 жніўня, падчас форума ў Рыміні, арганізаванага аб’яднаннем “Камунія і вызваленне” галоўнай тэмай дыскусій была “Хрысціяне і палітыка”. Падчас уступнага слова старшыня італьянскага рэгіёна Ламбардыя Рабэрто Фармігоні, адзначыў, што “хрысціянства ніколі не было асабістай рэччу. Хрысціянская супольнасць, мае абавязак навучаць людзей будаўніцтву супольнага дабра”.

У мерапрыемтсве прынялі ўдзел госці з розных краін свету: Філіп Блонд, блізкі супрацоўнік прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерона, расказаў аб цяжкасцях, з якімі сустракаюцца хрысціяне, што займаюцца палітыкай ў гэтай краіне. Эксперт звярнуў увагу на існаванне пэўных прадузятасцяў у грамадстве, адносна тых, хто публічна сведчыць аб сваёй веры. Ёзэф Дол, старшыня групы Еўрапейскай народнай партыі у Еўрапейскім парламэнце, звярнуў увагу на неабходнасць абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў, ад тых хто хоча іх выключыць з публічнай сферы.

Сярод запрошаных для ўдзелу ў форуме быў, Пол Бхацці, дарадца прэм’ер-міністра Пакістана па справах рэлігійных меншасцяў. Ён расказаў аб цяжкасцях з якімі сустракаюцца ў яго краіне хрысціяне і прадстаўнікі іншых немусульманскіх рэлегійных супольнасцяў.

У інтэрв’ю нашаму радыё Пол Бхаці расказаў, што пасля забойства ў сакавіку 2011 г. ісламскімі экстрэмістамі яго брата Шабхаза Бхаці, былога міністра па справах рэлігійных меншасцяў, людзей апанаваў страх і яны адчувалі сябе безабароненымі. “Пазітыўным пунктам стала тое, што многія людзі, сярод якіх мусульмане, а таксама міжнародная супольнасць, пачалі разумець, што экстрэмізм з’яўляецца рэальнай праблемай і гэта, у сваю чаргу, паўплывала на нараджэнне моцнага духа салідарнасці”, - расказаў Пол Бхаці.








All the contents on this site are copyrighted ©.