2011-08-26 12:00:29

Масква: плануецца будаўніцтва 200 новых храмаў


RealAudioMP3 Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Кірыл выразіў жаль з прычыны неразумення некаторымі жыхарамі Масквы мэтаў праекта пабудовы ў горадзе 200 цэркваў. “Некаторыя лічаць, што Маскоўскі Патрыярхат нібыта камерцыйнае прадпрыемства, хоча адкрыць новыя гандлёвыя кропкі, з мэтай заробку грошей. Адсюль паходзіць непрымання такой сістэмы многімі людзьмі. Акрамя таго існуюць шматлікія СМІ, якія менавіта такі вобраз Царквы малююць”, - заявіў Патрыярх Кірыл падчас паседжання Вярхоўнай Царкоўнай Рады.

Іерарх падкрэсліў, што мэта Царквы заключаецца ў тым, каб з пабудовай новых храмаў, прыходаў, і павялічэннем колькасці епархій “спрыяць таму, каб Царква наблізілася да гэтай непростай рэальнасці, якую мы называем сучасным грамадствам”. Патрыярх таксама закрануў праблемы адказнасці. Ён адзначыў, што без актыўнай працы з народам, Царква будзе не здольная ўплываць на фарміраванне адказнасці народа перад “Богам, Радзімай, грамадствам і самім сабой”.

У красавіку 2011 г. мэр Масквы Сяргей Сабянін паабяцаў прадстаўнікам Праваслаўнай Царквы, што не будзе ніякіх перашкодаў у ажыццяўленні праекта. Намеснік мэра Уладзімір Рэсін падцвердзіў, што 200 участкаў пад пабудову новых цэркваў ужо вызначаны і ў некаторых кутках гораду ўжо пачаліся працы, якія будуць фінансавацца выключна за кошт ахвяраванняў, сабраных у адмысловы фонд.








All the contents on this site are copyrighted ©.