2011-08-25 12:43:22

Рэктар Латэранскага універсітэта аб прамове Папы да выкладчыкаў


RealAudioMP3 “Шлях да праўды, гэта шлях разважанняў і любові, розуму і веры”: гэта адна з галоўных думак Бэнэдыкта XVI скіраваная да маладых універсітэцкіх выкладчыкаў падчас Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе”, - сказаў рэктар Папскага Латэранскага універсітэта біскуп Энрыко Даль Каволо ў інтэрв’ю нашаму радыё.

“У Эскарыяле, падчас размовы з маладымі ўніверсітэтскімі выкладчыкамі Папа звярнуў увагу на адзін важны аспект, якія я думаю неабходна асабліва падкрэсліць. Напрыканцы сваёй прамовы Папа сказаў: калі праўда і дабро адзіныя, тады таксама і веды і любоў, павінны быць разам. З гэтага адзінства паходзіць згода паміж жыццём і думкай, тое, што павінен даць кожны настаўнік. На мой погляд, гэта з’яўляецца галоўнай думкай”, сказаў італьянскі тэолаг.

Біскуп Каволо адзначыў, што сённяшняй навуке неабходны філасофскі і тэалагічны фундамент, які яе будзе арыентаваць. “Калі такі фундамент адсутнічае, навука закрываецца ў сябе самой і абмяжоўваецца толькі ўласнай аўтаномнай праўдай. Гэта відавочная праява рэлятывізма які пануе сёння”, - сказаў іерарх. На яго думку, Папа яшчэ працуючы разам з Янам Паўлам ІІ прыйшоў да высновы, што розум калі закрываецца сам ў сабе, скіроўваецца супраць сябе, г.зн., супраць гуманізацыі чалавека. “Розум, наадварот, павінен адкрыцца на тое, што адпавядае чалавечай асобе, а гэта канешне гарызонты веры і любові”, - сказаў біскуп.

Гаворачы аб прамове Святога Айца ў Мадрыдзе, рэктар Латэранскага універсітэта адзначыў, што добры настаўнік і выкладчык, павінен асабіста дайсці да адзінства паміж розумам і верай, і сведчыць аб ім. “Зразумела, што прамова Папы скіравана да ўсіх: настаўнікаў, выкладчыкаў, усіх хто удзельнічае ў выхаваўчых і адукацыйных працэсах”.








All the contents on this site are copyrighted ©.