2011-08-25 11:25:29

Мадрыд: прэс-канферэнцыя аб Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 У Мадрыдзе адбылася прэс-канферынцыя з нагоды падвядзення вынікаў Сусветных дзён моладзі, якія прайшлі ў іспанскай сталіцы 16-21 жніўня. “Мадрыд з’яўляецца вельмі гасцінным горадам, не гледзячы на дзейнасць тых, хто не хоча, каб так было”, - сказаў арцыбіскуп Мадрыдскі кардынал Руоко Варэла. Іерарх звярнуў увагу на паводзіны пілігрымаў, якія не дазволілі сябе справакаваць праціўнікамі візіта Пантыфіка. “Маладыя людзі паводзілі сябе як сапраўдныя хрысціяне”, - адзначыў кіраўнік іспанскага епіскапата.

Кардынал Варэла падкрэсліў таксама, што Святога Айца вельмі ўразіла моладзевае чуванне на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro ventos”. “Ён нават не захацеў яго пакідаць у самы разгар навальніцы”, - адзначыў іерарх. “Падчас нядзельнай св. Імшы, Папа звярнуў увагу на хор і аркестр. Сустрэча з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, была па-сапраўднаму адной з самых хвалюючых падчас візіту Святога Айца”, - сказаў кардынал Варэла.

У размове з журналістамі арцыбіскуп Мадрыда адзначыў, што яго асабіста вельмі ўразіла сустрэча Папы з універсітэцкімі выкладчыкамі. “Бачыць прафесароў і выкладчыкаў, якія станавіліся на крэслы, каб прывітаць Святога Айца, было вельмі незвычайна”, - сказаў іерарх.

“Нам вельмі важна дапамагчы арганізатарам форума ў Рыа-дэ-Жанэйра, каб яны не дапусцілі некаторых памылак, які зрабілі мы”, - сказаў падчас прэс-канферэнцыі Яга дэла Сіерва, выканаўчы дырэктар ХХVI Сусветных дзён моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.