2011-08-25 12:06:13

Кітай: новыя арышты католікаў


RealAudioMP3 Напрыканцы мінулага тыдня у Цяншуй, у кітайскай правінцыі Гансу Служба бяспекі гэтай краіны арыштавала групу каталіцкіх святароў і свецкіх вернікаў, якія прыналежаць да “катакомбнага” Каталіцкага Касцёла. Зараз яны знаходзяцца ў розных турмах, дзе адбываюцца іх допыты. Католікі Кітая пачалі малітоўную кампанію у інтэнцыі іх вызвалення.

Сярод арыштаваных адміністратар падпольнай дыяцэзіі Цяншуй, кс. Джаванні Бацціста Ванг Руан, а таксама яе біскуп на пенсіі Казімір Ванг Мілу. У “катакомбнай” дыяцэзія Цяншуй, якая не прызнаецца кітайскімі уладамі, налічваецца каля 20 тыс. вернікаў і 27 святароў.

На працягу апошніх месяцаў арышты католікаў сталі вельмі частымі у Кітаі. На пачатку жніўня былі арыштаваны 4 святары дыяцэзіі Хэзэ, якая знаходзіцца ва ўсходнекітайскай правінцыі Шантунг. Адным з арыштаваных з’яўляецца адміністратар гэтай дыяцэзіі, кс. Ванг Чэнглі. Улады аказваюць ціск на каталіцкую супольнасць, з мэтай дабіцца іх пераходу ў падуладнае так званае Патрыятычнае Аб’яднанне Католікаў Кітая, якое не мае прызнання Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.