2011-08-25 10:15:04

Арцыбіскуп Шаўчук аб 20-годдзі незалежнасці Украіны


RealAudioMP3 24 жніўня Украіна адзначыла 20 гадавіну абвяшчэння незалежнасці. З гэтай нагоды Вярхоўны Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук скіраваў да грамадзян краіны адмысловае пасланне. Паводле главы Украінскай грэка-каталіцкай Царквы святкаванне нацыянальнага юбілею не з’яўляецца толькі радасцю і падзякай, але таксама нагодай для таго, каб паразважаць над тым, “якую дзяржаву мы хочам мець і якой патрабуем”. “Безумоўна мы маем права казаць, што жадаем жыць у краіне, у якой сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя сферы і іншыя аспекты жыцця чалавека маюць за аснову сумленнасць, справядлівасць і адказнасць”, - адзначыў іерарх.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што можна гаварыць аб справядлівай дзяржаве толькі тады, калі мэтай яе ўрада з’яўляецца служэнне дабру ўсіх грамадзян і кожнага асобнага чалавека. “Толькі такая дзяржава, паважае годнасць чалавека і гарантуе неабходныя ўмовы для развіцця кожнага члена грамадства, як свабоднай, незалежнай асобы, створанай на вобраз і падавентва Бога. - сказаў Арцыбіскуп Кіева-Галіцкі - Гэта справядліваць, якая не з’яўляецца рэпрэсіўнай ці пакаральнай па сваёй сутнасці, але якая вызваляе і збаўляе. Яна заклікае нас паважаць іншых людзей, незалежна ад іх паходжання ці рэлігійных і палітычных перакананняў”. “Таму, справядлівасць запрашае нас не прымаць эстрэмізм і гвалт, але жыць у міры”, - гаворыцца ў пасланні.

Акрамя таго ўкраінскі іерарх закрануў пытанне рэлігійнай свабоды, падкрэсліваючы, што дзяржава павінна гарантаваць сваім грамадзянам “неад’емнае права на свабоду веравызнання, а ўрад павінен мець добрыя адносіны з усімі Цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх дазволена ў нашай краіне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.