2011-08-24 15:07:33

Біскупы Бурундзі заклапочаны сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у краіне


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Бурундзі ў сваім звароце да прэзідэнта краіны Пьера Нкурунзіза выказала падзяку за спрыянне добрым адносінам паміж дзяржавай і Касцёлам, за намаганні кіраўніка краіны ў справе дэмакратызацыі, умацавання міру і дапамогі людзям, якія пакутуюць ад беднасці. Але адначасова іерархі заклапочаны нестабільнасцю ў грамадска-палітычным жыцці.

У сваім звароце біскупы заклікалі да шырокага дыялогу паміж палітыкамі, з мэтай пазбягаць праяваў гвалту і выказалі сваю гатоўнасць і надалей спрыяць захаванню міра і развіццю грамадскага жыцця, праз малітву аб супакоі, абвяшчэнне Божага Слова, правядзенне дыяцэзіяльных сінодаў, падчас якіх гучаць заклікі да хрысціян далучыцца да пабудовы культуры міра і удзелу ў дабрачыннай, грамадскай і адукацыйнай дзейнасці. Біскупы Бурундзі заклікаюць жыхароў краіны навучыцца вырашаць праблемы праз дыялог пазбягаючы гвалтоўных дзеянняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.