2011-08-24 14:19:56

Бэнэдыкт XVI павіншаваў кардынала Корэца з 60-й гадавінай біскупскай сакры


RealAudioMP3 24 жніўня Бэнэдыкт XVI скіраваў славацкаму кардыналу Яну Хрызастому Корэцу, віншавальную тэлеграму з нагоды 60-годдзя біскупскай сакры.
У сваім віншаванні Папа адзначыў, што біскупскае пасвячэнне іерарх прымаў тайна, як адбывалася ў часы першых апосталаў. Святы Айцец выказаў удзячнасць кардыналу Корэцу за верную і адданую працу і служэнне Касцёлу ў Славакіі і запэўніў у сваіх малітвах.

Кардынал Ян Корэц нарадзіўся у Башанах Нітрскай дыяцэзіі у Славакіі 22 студзеня 1924 г. У 1939 г. стаў членам ордэна іезуітаў. 1 кастрычніка 1950 г., ва ўзросце 26 гадоў атрымаў святарскае пасвячэнне, а праз год, ва ўзросце ўсяго 27 гадоў яму тайна была ўдзелена біскупская сакра.

“Ёсць адзін чалавек ў Браціславе, якога баіцца атэістычная камуністычная партыя Чэхаславакіі. Яго завуць Ян Корэц. Ён працуе на адной вялікай фабрыцы. Негледзячы на тое, што ён хворы астмай яго прымусілі да цяжкай фізічнай працы: кожны дзень падымаць і апускаць бітоны з дзёгцем. Калі сілы яго пакідаюць, яму неадкуль чакаць дапамогі, таму што ён грамадзянін трэццяга гатунку: у яго дакументах пазначана “здраднік Радзімы”, - так пісалі аб ім замежныя часопісы ў 25-ю гадавіну яго біскупскага пасвячэння ў 1976 г.

Кардынал Корэц у 1950-я гг. заснаваў катакомбны Касцёл у Чэхаславакіі. У той час калі амаль усе біскупы, святары і законнікі былі арыштаваны, ён атрымаў святарскае пасвячэнне, а праз год і біскупскае, каб мець магчымасць удзяляць сакрамэнт святраства. У той час ён быў самым маладым біскупам у свеце. Яму было толькі 27 год.

На працягу 9 гадоў ён працаваў на адной з фабрык адначасова з цяжкай фізічнай працай спаўняючы сваё святарскае і біскупскае служэнне. Пазней, у 1960-я гг., ён працягваў выконваць сваю місію будучы арыштаваным і заключаным у турму на доўгіх 12 гадоў. Пасля агульнай амныстыі аказаўся на свабодзе і працягваў працу на фарбыцы. Але ў 1974 г. зноў на чатыры гады апынуўся за кратамі. Нарэшце ў 1990 г., папа Ян Павел ІІ прызначыў іерарха, біскупам Нітры. Кардынал Корэц з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг, некаторыя з якіх друкаваліся ў розных краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.