2011-08-24 13:36:15

50 гадоў дабрачыннай арганізацыі “Adveniat”


RealAudioMP3 50 гадоў таму, 23 жніўня 1961 г., ва ўспамін св. Ружы Лімскай, Канферэнцыя Біскупаў Германіі прыняла рашэнне аб стварэнні дабрачыннай арганізацыі “Adveniat” з мэтай дапамогі народам Лацінскай Амерыкі. Нагодай для прыняцця такога рашэння былі патрэбы мясцовых хрысціян, але таксама ўдзячнасць жыхароў Германіі за дапамогу, аказаную ім пасля вайны. Такія краіны як Чылі, Аргенціна і Бразілія ў 50-я гады мінулага стагоддзя аказалі вялікую гуманітарную дапамогу пасляваеннай Германіі.

Райнер Вільгельм, адзін з кіраўнікоў “Adveniat” заявіў падчас урачыстых святкаванняў юбілею, што “гэтая дабрачынная арганізацыя закончыць сваю місію ў Лацінскай Амерыцы ў той час, калі Касцёл гэтага кантынента скажа, што ўжо нас не патрабуе”.

Сёння ў кіраўніцтве “Adveniat” стаіць група свецкіх вернікаў з нямецкага горада Эсэн. На працягу кожнага года, гэта арганізацыя ажыццяўляе больш за 3 тыс. праектаў, укладаючы у іх больш за 40 млн. еўра. Большая частка сродкаў выкарыстоўваецца для будаўніцтва школ, бальніцаў і касцёлаў, а таксама на адукацыю катэхетаў, падтрымку манаскіх ордэнаў і касцельных СМІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.