2011-08-23 14:09:21

Сусветныя дні моладзі у Мадрыдзе: трэццяе месца па колькасці ўдзельнікаў


RealAudioMP3 “У Сусветных днях моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе 16-21 жніўня прынялі ўдзел каля 2 млн. чалавек з 193 краін свету”, - паведамляе тэлевізійнае агенства “Rome reports” са спасылкай на арганізацыйны камітэт форума.

Найбольшая колькасць удзельнікаў паходзіла з Італіі, Іспаніі, Францыі і Партугаліі.

Па колькасці удзельнікаў сустрэча ў Мадрыдзе была трэццяй у гісторыі Сусветных дзён моладзі. Самая вялікая колькасць маладых людзей прымала удзел у гэтым мерапрыемстве ў 1995 г., у сталіцы Філіпін Маніле (4 млн.) і ў юбілейным 2000 г. у Рыме (2,2 млн).

У св. Імшы з удзелам Бэнэдыкта XVI на тэрыторыі мадрыдскага аэрапорта “Cuatro Ventos” прынялі ўдзел каля 14 тыс. святароў і 800 біскупаў. Агульная плошча гэтага аэрапорта адпавядае прыкладна 48 футбольным палям.

Акрамя таго, на Сусветных днях моладзі ў Мадрыдзе працавала каля 5 тыс. журналістаў з усяго свету. Бяспеку пілігрымаў ахоўвалі каля 18 тыс. паліцэйскіх, а дапамагалі ў арганізацыі форума каля 30 тыс. валанцёраў.







All the contents on this site are copyrighted ©.