2011-08-23 11:49:56

Кардынал Бэртонэ: праз Літургію сам Бог выхоўвае свой народ


RealAudioMP3 22-26 жніўня ў Трыестры праходзіць Італьянскі Нацыяльнальны Літургічны тыдзень, на тэму “Бог навучае свой народ. Літургія бясконцая крыніца катэхезы”. Падчас форума будзе абмяркоўвацца перспектыва пастырскай працы Касцёла ў Італіі на перыяд 2010-2020 гг. Будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы звязаныя з каталіцкім выхаваннем і адукацыяй, а таксама тэма адукацыйнай ролі прымата Бога ў літургіі.

З нагоды мерапрыемства кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ скіраваў яго ўдзельнікам пасланне ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI. “Касцёл, асабліва калі цэлебруе Боскія таямніцы, прызнае і паказвае рэальнасць, якая не можа быць абмежавана толькі зямнымі і арганізацыйнымі аспектамі. - гаворыцца ў пасланні - У іх павінна быць відавочна, што асновай і сэрцам супольнасці з’яўляецца прызнанне межаў абрада, бо літургія не здзяйсняецца чалавекам, але Богам, праз Яго цудоўную і бескарысную ласку”.

“Літургія выражае абсалютную першаснасць Бога, і паказвае што Бог заўсёды побач з намі, таму што на пачатку хрысціянскага быцця не стаіць этыка ці вялікая ідэя, але сустрэча з Асобай, якая дае жыццё і новыя гарызонты, а разам з тым накірунак”. У такім сэнсе Бог, гэта вялікі выхаваўца свайго народа, любячы, мудры, нястомны настаўнік, які дзейнічае праз Літургію, справу Бога ў сённяшнім Касцёле”, - гаворыцца ў пасланні.

Кардынал Бэртонэ адзначае, што Італьянскі Нацыяльнальны Літургічны тыдзень “пакліканы паразважаць над адукацыйным вымярэннем літургіі, якая з’яўляецца пастаяннай школай выхавання вакол Уваскрослага Хрыста, месцам у якім вера набывае форму і можа быць перададзена”. “У такім кантэксце важна паглыбіць разважанне аб адносінах паміж катэхезай і літургіяй, пазбягаючы аднак, выкарыстання літургіі для “катэхетычных” мэтаў”, - адзначыў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.