2011-08-22 14:30:33

Кардынал Шонборн: сярод моладзі адчуваецца сімпатыя і павага да Папы


RealAudioMP3 Пад вялікім ўражаннем ад Сусветных дзён моладзі, якія закончыліся 21 жніўня, застаўся кардынал Крыштаф Шорнборн. “Прыбыла вялікая колькасць моладзі, якую ніхто не прымушаў: яны прыйшлі, бо гэта было для іх каштоўным і важным”, - адзначыў арцыбіскуп Вены у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенству “Kathpress”.

Для многіх удзельнікаў, Сусветныя дні моладзі былі напоўненны глыбокімі перажываннямі, якія напэўна паўплываюць на ўсё іх жыццё”, - адзначыў іерарх. Ён падкрэсліў таксама, што сустрэчу можна ахарактарызаваць як “радасць паглыблення ведаў аб веры і радасць быцця разам”. Маладыя католікі прыехалі ў Мадрыд не на “вечарынку”, але менавіта, каб разам радавацца сваёй веры і паглябляць яе. “Гэта радасць адчувалася на кожным кроку”, - адзначыў кардынал Шонборн.

“Галоўным пасланнем Сусветных дзён моладзі было ажыўленне веры і наследванне Хрыста. Вялікая колькасць моладзі сведчыць аб тым, што вера не з’яўляецца сёння старамоднай, але з’яўляецца сапраўднай альтэрнатывай, вартай жыцця і любові”, - сказаў аўстрыйскі іерарх. “Гэты энтузіазм моладзі перадаўся таксама Папе. Хоць Бэнэдыкт XVI гэта зусім іншы чалавек, у параўнанні з Янам Паўлам ІІ, аднак відавочна, што ён ўзяў ад свайго папярэдніка здольнасць прыцягваць маладых людзей. Сярод моладзі, вельмі адчуваецца сімпатыя і павага да Папы”, - адзначыў кардынал Шонбонр.

Аўстрыйскі іерарх звярнуў увагу на тое, што падчас чування на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”, моладзь негледзячы на перашкоды, якія узніклі з прычыны навальніцы, заставалася ў глыбокай цішыні падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта, разважаючы аб Хрысце разам з Папам. Кардынал Шонборн выказаў таксама шкадаванне, што многія СМІ з прычыны сваёй неаб’ектыўнасці не паказалі людзям праўдзівай атмасферы, якая панавала на Сусветных днях моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.