2011-08-22 10:25:40

Бэнэдыкт XVI: Іспанія, вялікая краіна з каталіцкай душой


RealAudioMP3 Вечарам 21 жніўня Бэнэдыкт XVI пакінуў Мадрыд. У аэрапорце “Баярас”, дзе прайшла цэрымонія развітання з Пантыфікам Святы Айцец звярнуўся да прысутных прадстаўнікоў каралеўскай сям’і, духавенства і свецкіх уладаў Іспаніі са словамі падзякі за візіт.

“Я адчуваў сябе вельмі добра ў Іспаніі”, сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў таксама, што і маладыя удзельнікі Сусветных дзён моладзі былі прыняты вельмі цёпла.

“Іспанія, гэта вялікая краіна, якая ва ўмовах адкрытасці, плюралізма і ўзаемнай павагі, будзе развівацца не адмаўляючыся ад сваёй глыбокай рэлігійнай і каталіцкай душы. Яна прадэманстравала гэта яшчэ раз на працягу гэтых дзён, праз тэхнічную і чалавечую здольнасць спрыяць таму, каб моладзь убачыла свае карані ў Езусе Хрысце, Збаўцы - сказаў Папа - Не трэба спыняцца перад перашкодамі, якія ўзнікаюць у розных краінах свету. Больш моцным з’яўляецца жаданне Бога, якое Створца памясціў у сэрца чалавека”.

Затым Бэнэдыкт XVI яшчэ раз запэўніў караля Іспаніі ў сваёй малітве за сабраных, а таксама за сужэнкаў і сем’і, якія перажываюць цяжкасці, за патрабуючых і хворых, за старых і дзяцей, а таксама за тых хто не можа знайсці працу. “Малюся таксама за моладзь Іспаніі. Я упэўнены, што натхнёныя верай у Хрыста, яны прынясуць свае лепшыя якасці гэтай вялікай краіне і дапамогуць ёй адказаць на выклікі, што існуюць”, - сказаў на развітанне Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.