Бэнэдыкт XVI падзякаваў валанцёрам Сусветных дзён моладзі
Перш чым вярнуцца
ў Рым пасля ўдзелу ў Сусветных днях моладзі, што прайшлі ў Мадрыдзе Бэнэдыкт XVI сустрэўся
з валанцёрамі, якія працавалі на мерапрыемстве, каб падзякаваць ім за іх дапамогу
у розных патрэбах.
Святы Айцец заўважыў: “Вы не толькі былі ўважлівымі да пілігрымаў,
але і да Папы. Ва ўсе моманты майго удзелу ў форуме вы былі побач: хтосьці бачным
чынам, іншыя на другім плане, але вы зрабілі магчымым, каб мерапрыемства прайшло згодна
з запланаваным парадкам”.
“Я ўпэўнены, што гэты вопыт – быць валанцёрам на
Сусветных днях моладзі, вельмі ўзбагаціў вас ў вашым хрысціянскім жыцці, якое з’яўляецца
фундаментальным у служэнні чалавеку. Няхай Пан пераменіць вашу стомленнасць, вашы
клопаты і цяжкасці, з якімі вы сустракаліся ў плёны хрысціянскіх цнотаў: цярплівасць,
лагоднасць, радасць адараць іншых, адкрытасць на волю Бога. Любіць значыць служыць,
а служэнне ўмацоўвае любоў”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.