2011-08-22 12:03:06

Бразільскія біскупы: Сусветныя дні моладзі - падзея для ўсёй Лацінскай Амерыцы


RealAudioMP3 Пасля афіцыйнага абвяшчэння Рыа-дэ-Жанэйра наступнай сталіцай Сусветных дзён моладзі, у Мадрыдзе адбылася прэс-канферэнцыя бразільскіх біскупаў, якія выказалі надзею, што ў падрыхтоўцы гэтага свята веры прымуць удзел усе краіны Лацінскай Амерыкі. Старшыня бразільскага епіскапата кардынал Раймундо Дамашэно Асыс, падкрэсліў, што моладзевы форум стане значнай падзеяй для усёй краіны.

Падчас сустрэчы з журналістамі кардынал, заўважыў, што наступныя Сусветныя дні моладзі стануць другой у гісторыі такога кшталту падзеяй на паўднёваамерыканскім кантыненце. Мінулы моладзевы форум у Паўднёвай Амерыцы праходзілі ў 1987 г. у сталіцы Аргентыны Буэнос-Айрасе. Іерарх падкрэсліў, што да наступнага сустрэчы моладзі засталося ўжо не так шмат часу, таму арганізацыйная падрыхтоўка да яго пачнецца тэрмінова. На думку кардынала Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра прынясуць багатыя плёны не толькі Бразіліі, але ўсёй Лацінскай Амерыцы.

Мітрапаліт Рыа-дэ-Жанэйра арцыбіскуп Орані Тэмпеста, расказаў, што крыж Сусветных Дзён Моладзі прыбудзе ў Сан-Паоло у верасні гэтага года. Да ліпеня 2013 г. будзе праходзіць пілігрынацыя гэтага сімвала моладзевага форума. Іерарх падкрэсліў таксама, што ўжо праходзяць мепрапрыемствы разам з мясцовымі і федэральнымі ўладамі, накіраваныя на тое, каб гарантаваць бяспеку ўдзельнікам сустрэчы ў Рыа-дэ-Жанэйра. “Улады выказалі сваю адкрытасць і запэўнілі ў супрацоўніцтве ў вырашэнні гэтага нялёгкага пытання”, - сказаў арцыбіскуп. Ён выказаў надзею, што дзякуючы Сусветным дням моладзі, свет убачыць, што Рыа-дэ-Жанэйра звязана не толькі з карнаваламі і спортам, але таксама, што тут жывуць католікі.

Кардынал Дамашэно Асыс, расказаў, што 2013 г. у Бразіліі будзе прысвечаны моладзі і яе праблемам. “Гаворка ідзе аб праблеме алкагалізма і наркаманіі, таму Сусветныя дні моладзі могуць стаць добрай магчымасцю для маладых людзей, якія перажываюць крызіс”, - сказаў бразільскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.