2011-08-21 11:32:02

Бэнэдыкт XVI да моладзі: не паддавайцеся спакусе шукаць Бога без Касцёла (поўны тэкст)


RealAudioMP3 21 жніўня Бэнэдыкт XVI узначаліў урачыстыю св. Імшу, якая стала кульмінацыйным момантам Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Літургія прайшла на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos”. Па дадзеных іспанскай паліцыі ў набажэнстве прынялі ўдзел каля двух міліёнаў чалавек. Акрамя шматлікіх маладых вернікаў прысутнічалі таксама прадстаўнікі каралеўскай сям’і Іспаніі - кароль Хуан Карлас і каралева Сафія, члены іспанскага ўрада, людзі свету палітыкі, эканомікі і культуры.

У сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў моладзь паглыбляць свае асабістыя адносіны з Хрыстом, умацоўваць веру і сведчыць аб ёй перад сваімі бліжнімі, захоўваць еднасць з Касцёлам і супрацьстаяць падманным спакусам стылю жыцця без Бога. Прапануем вашай увазе поўны тэкст гаміліі Пантыфіка:

Дарагая моладзь,

З гэтай Эўхарыстычнай цэлебрацыяй мы падыходзім да кульмінацыйнага моманта Сусветных дзён моладзі. Калі я бачу ўсіх вас, якія прыбылі з розных куткоў свету, маё сэрца напаўняецца радасцю, асабліва калі адчуваю, як Езус на вас глядзіць зараз. Так, Пан вас вельмі любіць і заклікае стаць Яго сябрамі (Ян 15,15). Ён выходзіць насустрач і жадае суправаджаць вас на вашым шляху, каб адкрыць дзверы і поўню жыцця, а таксама, каб зрабіць вас удзельнікамі яго блізкіх адносінаў з Айцом. Мы, са свайго боку, свядомыя яго вялікай любові, хочам адказаць з усёй шчырасцю на гэты знак адкрытасці і прапануем падзяліцца таксама з іншымі, той радасцю якую атрымалі. Канешне, сёння многія адчуваюць сябе прывабленымі асобай Хрыста і жадаюць ведаць Яго лепш. Многія разумеюць, што Ён зяўляецца адказам на нашы шматлікія глыбокія асабістыя пытанні. Але хто Ён на самой справе? Як гэта магчыма, што нехта, хто жыў на зямлі шмат гадоў таму ведае, што мне рабіць сёння?

У Евангеллі, якое праслухалі (Мц 16, 13-20) мы убачылі два абсалютна розныя спосабы ведання Хрыста. Першы заключаецца ў знешнім веданні, якое характарызуецца вельмі хуткім знаёмствам. На пытанне Езуса: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?, вучні адказалі: Адны Янам Хрысціцелем, другія ж Іллёю, а іншыя Ераміем ці адным з прарокаў”. Трэба адзначыць, што яны разумелі Езуса як рэлігійнага персанажа аднаго з тых, каго яны ведалі. Потым, звяртаючыся асабіста да апосталаў, Езус спытаў: А вы кім лічыце Мяне?”. Пётр адказаў словамі, якія зяўляюцца першым вызнаннем веры: Ты Хрыстус, Сын Бога Жывога”. Вера сягае праз простыя эмпірычныя ці гістарычныя дадзеныя, але здольная ахапіць таямніцу асобы Хрыста ў яе глыбіні.

Аднак вера не зяўляецца плёнам намагання чалавека, яго розума яна зяўляецца дарам Бога: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах”. Вера нараджаецца па ініцыятыве Бога, які адкрываеццца нам і запрашае ў сваё Боскае жыццё. Вера не дае толькі некаторую інфармацыю аб ідэнтычнасці Хрыста, але ўключае ў сябе асабістыя адносіны з ім, ахоплівае ўсяго чалавека, з яго розумам, воляй, вялікія ўражанні ад таго, як Бог паказвае сябе. Ітак, узнікае пытанне: Вы кім мяне лічыце?”, якое ў сваёй глыбіні, правакуе вучняў задумацца аб сваіх асабістых адносінах з Ім. Вера і наследванне Хрыста маюць блізкія адносіны. Вера павінна ўмацоўвацца і расці, станавіцца больш сталай і глыбокай, здольнай умацоўваць адносіны з Езусам, блізасць з Ім. Таксама і Пётр і іншыя апосталы павінны былі прайсці гэты шлях, аж да таго моманту калі Уваскрослы адкыў іх вочы на поўню веры.

Дарагая моладзь, таксама і сёння Хрыстус скіроўвае да вас тое самае пытанне, якое задаваў вучням: Вы кім мяне лічыце?”. Адкажыце на яго з шчырасцю, як адпавядае маладым сэрцам, якімі зяўляюцца вашы. Скажыце Яму: Езус, я ведаю, што Ты Сын Бога, які аддаў сваё жыццё за мяне. Я хачу ісці за табой з вернасцю і дазволіць, каб Ты вёў мяне сваім словам. Ты ведаеш мяне і любіш. Я давяраю табе і аддаю ўсё сваё жыццё ў твае рукі. Я хачу, каб Твая сіла падтрымлівала мяне і радасць мяне ніколі не пакідала.

У сваім адказе на вызнанне Пятра, Езус кажа аб Касцёле: І Я кажу табе, што ты - Пётр скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл мой”. Што азначаюць гэтыя словы? Езус будуе Касцёл на скале веры Пятра, праз якую той вызнаў Боскасць Хрыста.

Так, Касцёл, гэта не толькі чалавечая арганізацыя, як любая іншая, але ён вельмі блізка абяднаны з Богам. Сам Хрыстус называе Касцёл сваім. Не магчыма аддзяліць Хрыста ад Касцёла, як немагчыма адзяліць галаву ад цела (1Кар 12,12). Касцёл не жыве самі сабой, але Панам. Бог прысутнічае ў Касцёле, і дае яму жыццё, пітае яго і дае яму сілу.

Дарагая моладзь, дазвольце мне, як Наступніку св. Пятра, запрасіць вас умацоўваць веру, якая была нам перадзена праз апосталаў, і паставіць Хрыста, Сына Бога, у цэнтр вашага жыцця. Аднак дазвольце таксама нагадаць вам, каб вы ішлі за Хрыстом ў веры і адзінстве з Касцёлам. За Езусам немагчыма ісці ў адзіноце. Хто перажывае спакусу ісці асабістаі жыць сваёй верай трываючы ў індывідуалістычнай ментальнасці, якая дамінуе ў грамадстве, той рызыкуе ніколі не сустрэць Езуса Хрыста, або мець аб Ім фальшывае уяўленне.

Мець веру азначае абапірацца на веру сваіх братоў, і каб твая вера служыла таксама апорай для іншых. Я прашу вас, дарагія сябры, любіць Касцёл, які дапамагае вам лепш ведаць Хрыста і адкрыць прыгажосць Яго любові. Для росту вашага сяброўства з Хрыстом фундаментальна адкрыць важнасць вашай радаснай працы ў парафіях, супольнасцях і рухах, а таксама ўдзел у нядзельнай Эўхарыстыі, частае прыступанне да сакрамэнта прымірэння, малітвы і медытацыі над Божым Словам.

З гэтага сяброўства з Езусам народзіцца таксама жаданне сведчыць аб веры ў розных асяродках, уключаючы тыя, дзе пануе адмаўленне і абыякавасць. Немагчыма сустрэць Езуса і не пазнаёміць з Ім іншых. Таму не хавайце Хрыста для сябе саміх! Перадавайце іншым радасць вашай веры. Свет патрабуе вашага сведчання, і мае патрэбу ў Богу. Я думаю, што ваша прысутнасць тут, маладыя людзі з пяці кантынентаў, зяўляецца цудоўным выправаннем дзейнасці задання Хрыста Касцёлу: “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню(Мк 16,15). Таксама і вас чакае незвычайнае заданне быць вучнямі і місіянерамі Хрыста ў іншых землях і краінах, дзе ёсць шмат маладых людзей, якія натхняюцца вялікімі рэчамі, і адкрыўшы для сябе магчымасць сапраўдных каштоўнасцяў, не дазволяць прывабіць сябе падманнымі абяцаннямі стыля жыцця без Бога.

Дарагая моладзь, я малюся за вас ўсім сваім сэрцам. Я давяраю вас Найсвяцейшай Панне Марыі, каб яна суправаджавала вас заўсёды сваім матчыным заступніцтвам, а таксама каб навучала вас вернасці Божаму Слову. Я прашу вас таксама маліцца за Папу, каб Наступнік св. Пятра, мог працягваць умацоўваць сваіх братоў у веры. Малюся, каб усе ў Касцёле, пастыры і вернікі, кожны дзень набліжаліся да Пана, каб узрасталі у святасці жыцця і давалі эфектыўнае сведчанне Езуса Хрыста, сапраўднага Сына Бога, Збаўцы ўсіх людзей і жывой крыніцы вашай надзеі. Амэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.