2011-08-21 12:57:54

Бэнэдыкт XVI да моладзі: ваша радасць мацней за навальніцу!


RealAudioMP3 Вечарам 20 жніўня на тэрыторыі аэрапорта “Cuatro Ventos” у Мадрыдзе,у рамках Сусветных дзён моладзі, прайшло вігілійнае малітоўнае чуванне, у якім прынялі удзел каля 2 млн. чалавек. Негледзячы на моцную навальніцу, якая пачалася перад пачаткам чування, маладыя людзі працягвалі прыбываць у радаснай атмасферы.

З прычыны моцнага дажджу Папа Бэнэдыкт XVI вымушаны быў перарваць сваю прамову, аднак прывітаў прысутных на розных мовах. “Дзякую Богу за гэту радасць і супраціў, за вашу сілу, мацнейшую за гэты дождж. Пан разам з навальніцай пасылае нам свае шматлікія благслаўленіі”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што гэта вігілія застанецца ў памяці яе ўдзельнікаў: “Захоўвайце полымя, якое Бог запаліў у вашых сэрцах гэтай ноччу: падтрымлівайце яго, насычайце кожны дзень, і дзяліцеся ім з вашымі братамі, якія жывуць у цемры і шукаюць святла для свайго шляху”.

Падчас Эўхарыстычнай адарацыі, на тэрыторыі ўсяго аэрапорта захоўвалася глыбокая цішыня. 2 млн. чалавек укленчылі разам перад Эўхарыстычным Езусам у час моцнай навальніцы на тэрыторыі “Cuatro Ventos”.

Кульмінацыйным момантам чування стала прысвячэнне моладзі Сэрцу Езуса. “Пане Езу Хрысце, Браце, Сябра і Адкупіцель чалавека, паглядзі з любоўю на маладых людзей тут сабраных і адкрый іх сэрцы на бясконцую крыніцу тваёй міласэрнасці, якая выцякае з Твайго Сэрца, адкрытага на Крыжы. Зрабі іх сэрцы да твайго падобнымі: ціхімі і пакорнымі, каб заўсёды слухалі Твой голас і Тваё навучанне, каб спаўнялі Тваю волю і былі пасярод гэтага свету тваім праслаўленнем. Каб людзі калі ўбачаць іх справы і праслаўлялі Цябе”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.